
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча
Пра падзею
IX Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча прайшоў у Бабруйску з 28 лістапада па 3 снежня 2024 года. У конкурсную праграму ўвайшлі 11 спектакляў паводле твораў беларускай класічнай і сучаснай драматургіі, прадстаўленых тэатрамі Мінска, Бабруйска, Пінска, Гомеля, Віцебска і Магілёва. Фестываль адкрыўся прэм'ерай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача «Палачанка» паводле п'есы Аляксея Дударава, а завяршыўся дакументальнай драмай «Горкі хлеб» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Працавала творчая лабараторыя «Святло майстра».
Дата
28 ноября – 3 декабря
Месцазнаходжанне
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча, г. Бабруйск
Арганізатар
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Магілёўскі аблвыканкам; Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча
