
Назад да падзей+375292018892fartushok@brest.byАфіцыйная старонка
ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫШтогадовая падзея · дата ўдакладняецца
Вясновы абрадавы карагод «Стрылка»
Пра падзею
Традыцыйны вясновы абрадавы карагод «Стрылка» праходзіць у Бездзежы ў першы дзень праваслаўнага Вялікадня. Пасля набажэнства і хрэснага ходу ўдзельнікі збіраюцца на пляцоўцы каля царквы. Жанчыны і дзяўчаты водзяць незвычайны карагод не па крузе, а па траекторыі, падобнай да падковы або нацягнутай цецівы лука; усярэдзіне размяшчаюцца групы дзяцей — «зярнятак». Абрад звязаны з пажаданнямі ўраджаю, дабрабыту, здароўя і працягу жыцця грамады і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Дата
5 мая 2024 г.
Месцазнаходжанне
Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, аг. Бездзеж, пляцоўка каля Свята-Троіцкай царквы
Адкрыць на карцеАрганізатар
Аддзел культуры Драгічынскага райвыканкама; мясцовыя ўстановы культуры і носьбіты традыцыі аг. Бездзеж
